Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

«Законапраект накіраваны на гарантаванне нацыянальнай бяспекі і абарону грамадскага парадку», — сказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Усе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў улады.

«Пры гэтым мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надзяляюцца правам вызначаць месцы, рэкамендаваныя для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Для арганізатараў масавых мерапрыемстваў, іншых асоб уводзіцца прамая забарона публічных заклікаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам абвяшчэння ў СМІ, у інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках пра дату, месца і час яго правядзення», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0