spring96.org

spring96.org

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч.

Ігара Рудчыка абвінавачвалі у тым, што 10 жніўня з 22.30 да 01.00 ён удзельнічаў у масавых беспарадках на перакрыжаванні вуліц Сурганава — Куйбышава — Бяды. Менавіта — майстраваў барыкады, разбіраў ходнікавую плітку, узыходзіў на верх барыкад, біў палкай па сметніку, залазіў на апору дарожнага знака. Таксама — нецэнзурна выказваўся і агаляўся: знімаў цішотку і махаў ёй наверcе барыкад.

Сярод пісьмовых доказаў — фотаздымкі, на якіх мужчына, падобны да Рудчыка, трымае драўляную палку і б'е па барыкадах. Да справы далучаныя скрыншоты з сацыяльных сетак, навіны з разнастайных парталаў. Падчас вобшуку дома ў палітвязня не было нічога вынята. 

Ігар Рудчык прызнаў удзел у мерапрыемстве, пад'ём на барыкады і тое, што ён біў па ім. Аднак ён не чыніў перашкод супрацоўнікам міліцыі і не ўсталёўваў барыкады. Адмовіў Рудчык і ўдзел ва ўзброеным нападзе. У апошнім слове палітвязень папрасіў прабачэння за тое, што зрабіў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0