Грамадства

«Мы сёння жывём ва ўмовах інфармацыйнай вайны»: дэпутаты прымаюць папраўкі ў закон да СМІ

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні законаў па пытаннях СМІ.

Ігар Слуцкі. Фота Надзеі Бужан

Прадставіў яго міністр інфармацыі Ігар Луцкі. Ён адзначыў важнасць інтэрнэту ў цяперашні час, піша БелТА.

«Пры гэтым далёка не заўсёды інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, служыць развіццю грамадства і дзяржавы. Інтэрнэт стаў інструментам інфармацыйных войнаў, накіраваных на разбурэнне грамадскіх асноў і маральных каштоўнасцяў, а часам і цэлых дзяржаў. Менавіта таму шэраг навацый, якія змяшчаюцца ў законапраекце, накіраваныя на рэгуляванне праваадносін у інтэрнэт-прасторы», — сказаў ён.

У законе, у прыватнасці, прапануецца ўдакладніць патрабаванні да заснавальніка і галоўнага рэдактара СМІ, пашырыць абавязкі для рэдакцыі СМІ і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсу. У законе канкрэтызуюцца паўнамоцтвы журналіста, замацоўваюцца падставы для пазбаўлення яго акрэдытацыі. Таксама вызначаюцца выпадкі, калі невыкананне абавязкаў журналіста будзе лічыцца грубым парушэннем яго працоўных абавязкаў.

Акрамя таго, у законе плануецца пашырыць пералік забароненай інфармацыі, прыняць меры для абмежавання замежнага ўплыву на інфармацыйны рынак, скасаваўшы цяперашнюю прэферэнцыю для рэдакцый СМІ, у чыіх статутных фондах прысутнічаюць замежныя інвестыцыі, якія перавышаюць 20%.

Сярод іншых абмежавальных мераў — пашыраны пералік падстаў для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі або перарэгістрацыі СМІ, прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу або сеткавага выдання. Плануецца дазволіць генпракурору — а таксама пракурорам абласцей і Мінска — зачыняць доступ да сайтаў, «з дапамогай якіх распаўсюджваецца інфармацыя, накіраваная на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці, і іншая інфармацыя, здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».

Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Лілія Ананіч дадала, што, «па сутнасці, мы сёння жывём ва ўмовах інфармацыйнай вайны. І неабходна задзейнічаць увесь арсенал заканадаўчага ўздзеяння для забеспячэння дзяржаўных прыярытэтаў у развіцці нацыянальнай інфармацыйнай прасторы».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць