Мінскія мытнікі выявілі ў расейца, што ляцеў з Турцыі, каля 80 тысяч незадэклараваных еўра.

Мужчына ляцеў рэйсам Стамбул — Мінск. Пры праходжанні мяжы грамадзянін Расіі абраў «зялёны» калідор, заявіўшы тым самым аб адсутнасці тавараў і грашовых сродкаў, якія падлягаюць дэклараванню. Мытнікі звярнулі ўвагу на трывожнасць расейца пры стандартным апытанні. Яму прапанавалі прайсці па «чырвоным» калідоры.

У багажы і ручной паклажы мужчыны былі выяўленыя 158 купюр рознага наміналу, сярод іх былі еўра, расійскі рубель, балгарскі леў, турэцкая ліра, тайскі бат. У суме — каля 80 тысяч еўра, што амаль у дзевяць разоў перавышае суму, дазволеную заканадаўствам да перамяшчэння праз мытную мяжу без пісьмовага дэкларавання.

Мінская рэгіянальная мытня праводзіць праверку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?