Паліцыя Капітолія паведаміла аб трох шпіталізаваных у выніку інцыдэнту, які адбыўся ля капіталійскага комплексу.

Хтосьці ўехаў на аўто ў двух афіцэраў паліцыі Капітолія на пункце пад'езду да паўночнай барыкады ўздоўж авеню Канстытуцыі. Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Абодва афіцэры параненыя. Трох шпіталізавалі.

Інцыдэнт адбыўся з боку будынка Сената ЗША. Аўтамабіль не спыніўся, нягледзячы на барыкаду, і ўехаў у двух афіцэраў паліцыі, параніўшы іх. Затым з машыны выскачыў чалавек з нажом і нанёс раненні аднаму з паліцэйскіх. Афіцэры паліцыі стралялі ў яго ў адказ.

Вядома, што адзін з афіцэраў паліцыі атрымаў сур'ёзныя раненні.

Пра матывы нападніка нічога не вядома.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?