У суботу на тэрыторыі БНТУ быў затрыманы студэнт за стужку на заплечніку. Праваабаронцы дазналіся, што гэта Яўген Дзенісенка.
На ўваходзе хлопца затрымалі супрацоўнік Савецкага РУУС і прарэктар БНТУ Захарэвіч.
На студэнта склалі пратакол па артыкуле 24.23, нібыта стужачкі на заплечніку — гэта адзіночны пікет.
Так як студэнт непаўнагадовы, яго адпусцілі.
3 красавіка ў БНТУ праходзіў Дзень адчыненых дзвярэй.
Каментары