На адным з хакерскіх форумаў апублікавалі асабістыя даныя больш як 533 мільёнаў карыстальнікаў фэйсбука.

На форум выклалі поўныя імёны карыстальнікаў, нумары тэлефонаў, даты нараджэння, біяграфічныя даныя, а таксама ў некаторых выпадках адрасы электроннай пошты.

Прадстаўнікі кампаніі Facebook заявілі, што гаворка ідзе аб старой уцечцы даных, аб якой паведамлялася ў 2019 годзе. Па іх словах, уцечка была звязана з уразлівасцю, якую ўжо ліквідавалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?