Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім зацвердзіў Нацыянальны план вакцынапрафілактыкі COVID-19 да канца 2021 года.

У прыватнасці, павінна быць устаноўлена мінімальна неабходная штомесячная колькасць прышчэпак, вызначаны крыніцы і тэрміны пастаўкі вакцын для прафілактыкі кавіду, асобы, адказныя за рэалізацыю плана, канчатковай мэтай якога з'яўляецца ахоп прышчэпкамі большасці дарослага насельніцтва Украіны не пазней за снежань 2021 года для фарміравання калектыўнага імунітэту.

Урад Украіны павінен актывізаваць перамовы з вытворцамі вакцын супраць COVID-19, а таксама па прыцягненні міжнароднай тэхнічнай дапамогі для рэалізацыі кампаніі па вакцынацыі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0