Здарэнне адбылося ў в. Яновічы 3 красавіка, паведамляе 112.by.

112.by

112.by

Там у 23.40 загарэўся дом. У гэты час міма праходзілі трое падлеткаў. Яны ўбачылі задымленне з-пад даху, падбеглі да дома і, адчыніўшы дзверы, на падлозе ў верандзе ўбачылі 42-гадовага мужчыну. Вынеслі яго на вуліцу і патэлефанавалі ў службу выратавання.

Агнём у доме знішчаны дах, столь і маёмасць.

Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадаром дома, які пражываў адзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0