Адпаведны праект закона паступіў у Дзярждуму.

Аўтар праекта, дэпутат ад «Справядлівай Расіі» Антон Белякоў прапануе забараніць рэкламу піва на тэлебачанні і радыё. Белякоў таксама лічыць неабходным павялічыць да 30% памер надпісаў пра шкоду спажывання піва, калі рэклама размяшчаецца ў друкаваных СМІ або на білбордах.

«Піўны алкагалізм у Расіі дасягнуў нечуваных маштабаў», ‑ кажа ён.

Сярэдні ўзрост пачатку спажывання піва знізіўся да 10 гадоў. Між тым, на думку нарколагаў, піўны алкагалізм найбольш цяжка паддаецца лячэнню.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0