Аднак кіроўца вырашыў схавацца: аб'ехаў міліцэйскі аўтамабіль і накіраваўся ў бок вёскі Жгуна-Буда.

Падчас пераследу інспектары неаднаразова патрабавалі ў кіроўцы спыніцца, уключалі пробліскавыя маячкі і гукавы сігнал. Мужчына не рэагаваў і ствараў пры гэтым пагрозу жыццю і здароўю людзей.

У выніку супрацоўнікі спачатку стрэлілі ў паветра, а затым — па колах (машына спынілася ў полі). За рулём знаходзіўся 42-гадовы жыхар Добрушскага раёна. Па выніках медагляду, ён быў п'яны (2,4 праміле).

Cкладзена некалькі пратаколаў. Мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0