Мінск. Афіцыйна
У парку Горкага запрацуе двухузроўневы дзіцячы лабірынт. У зоне адпачынку, размешчанай бліжэй да скрыжавання вуліцы Фрунзэ і вул. Першамайскай, замест старой дзіцячай пляцоўкі ўсталююць вялікі гульнявы комплекс у выглядзе карабля.
Пакой смеху зменіць новы атракцыён «Віртуальная рэальнасць».
Таксама зараз распрацоўваецца эскізны праект паляны Бабы Ягі. Мяркуецца, што гэта будзе гульнявая зона з рознымі драўлянымі скульптурамі.