Пагадненне аб пастаўцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія порты па сутнасці дазволіла сфарміраваць новы міжнародны транспартны калідор, праз які ўжо цяпер пастаўлена больш за 220 тысяч тон грузаў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

Ён нагадаў, што па даручэнні Пуціна ў пачатку гэтага года ўрад прапрацаваў і падпісаў міжурадавае пагадненне аб пастаўцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія марскія порты. Гэты дакумент разлічаны на тры гады і прадугледжвае магчымасць аўтаматычнага падаўжэння. За гэты час павінна быць перавезена амаль 10 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў, пазначыў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў.

«Месяц таму ў гэтым кірунку пачалася актыўная праца. Праз нашы марскія порты ўжо адгружана больш за 220 тысяч тон, гэта амаль на чвэрць перавышае запланаваныя аб'ёмы», — адзначыў Мішусцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0