Рахункі Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакаваныя. На адным з іх была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду
Святлана Ціханоўская звярнулася ў Беларусбанк, каб даведацца, па якой прычыне заблакаваны яе рахунак. Супрацоўніца банка назвала прычыну: «У рамках правядзення мерапрыемстваў замарожвання сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў».
Адзіным прыбыткам, які прыходзіў на гэты рахунак апошні час, была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў — 223 рублі ў месяц.
Нагадаем, беларускія банкі ў панядзелак масава заблакавалі рахункі сваіх кліентаў, якія раней былі ўнесеныя ў спіс «тэрарыстаў».
-
«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў
-
Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе
-
«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе
Каментары