Эканоміка

Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь выраслі

Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у лютым 2021 года выраслі на 13% у гадавым вымярэнні і на 3,2% да студзеня 2021 года, да 1,962 млрд куб. м, паведамляе ТАСС.

Лідарам па аб'ёме закупак расійскага трубаправоднага газу ў Еўропе з'яўляецца Германія — у лютым 2021 года яна павялічыла пастаўку газу на 63,3% у параўнанні з лютым 2020 года, да 4,634 млрд куб. м.

У параўнанні з студзенем 2021 года пастаўкі расійскага газу ў Германію выраслі на 13,4%.

Хуткімі тэмпамі ў лютым у гадавым вымярэнні рос экспарт газу з Расіі ў Сербію (на 52,3%, да 238,7 млн куб.м), у Грэцыю (на 35,9%, да 225,4 млн куб. м), у Балгарыю (на 32,2%, да 216,73 млн куб. м), у Венгрыю (на 32,9%, да 405,3 млн куб. м).

Пры гэтым Італія, Аўстрыя і Францыя ў лютым 2021 года знізілі закупкі газу РФ у гадавым вымярэнні на 77%, 25% і 18% адпаведна. У Італію ў лютым гэтага года было пастаўлена 225,16 млн куб. м расійскага газу, у Аўстрыю — 709,4 млн куб. м, у Францыю — 850,1 млн куб. м.

У Турцыю ў лютым гэтага года было пастаўлена 2,413 млрд куб. м газу РФ супраць 1,12 млрд куб. м газу годам раней (рост на 115,5%). Да студзеня 2021 года аб'ём экспарту расійскага газу ў Турцыю знізіўся на 11,4%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць