Фота арганізатараў

Фота арганізатараў

Актывістка грамадскага аб'яднання «Звяно» і арганізатарка выставы «Машына дыхае, а я — не» Наталля Трэніна затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла мама Трэнінай Таццяна, з якой звязаўся прадстаўнік Следчага камітэта. Падрабязнасцяў жанчыне не ўдалося даведацца.

У панядзелак каля 14:00 Наталля Трэніна перастала выходзіць на сувязь. Па словах яе маладога чалавека Цімура, у іх кватэры прайшоў ператрус, ён доўжыўся больш за паўтары гадзіны. У пары канфіскавалі два ноўтбукі, адзін з якіх належыць Цімуру, а таксама хард-дыскі хлопца.

У другой палове дня на сувязь перасталі выходзіць кіраўніца «Звяна» і яшчэ адна арганізатарка выставы пра медыкаў, Таццяна Гацура-Яворская, а таксама яе муж Уладзімір Яворскі. Апоўначы Уладзімір распавёў Tut.by, што Таццяна «затрыманая і знаходзіцца ў ІЧУ», дэталі яму невядомыя. Суразмоўца ўдакладніў, што днём у іх кватэры і ў офісе «Звяна» таксама прайшлі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.

Як пазней стала вядома, 5 красавіка затрымалі яшчэ адну актывістку «Звяна» — Юлію Сяменчанка. Аб тым, што ў яе кватэры прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі і цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, паведаміла яе сястра Лізавета.

Экспазіцыя «Машына дыхае, а я — не» запрацавала ў прасторы «Месца» на Рэвалюцыйнай толькі 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі у пляцоўкі парушэнні, таму выставу прыйшлося перанесці ў анлайн. У ноч з 5 на 6 красавіка каманда са шкадаваннем заявіла, што «вымушаная спыніць рэалізацыю праграмы праекта «Машына дыхае, а я — не».

Выстава была прысвечаная беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя. Аўтары работ, прадстаўленых на выставе, — вядомыя фатографы і мастакі. Куратары праекта —платформа SHKLO+, арганізатары — грамадскае аб'яднанне «Звяно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0