Грамадства

«Заклікае да бунтарства песнямі». Вулічнаму музыканту далі 15 сутак 

28-гадовага Івана Пірэйку затрымалі ў пятніцу ў пераходзе каля метро «Каменная горка», калі ён у межах музычнага праекта «Пешаходка» граў на гітары і спяваў, паведамляе «Вясна назірае».

pixabay.com

Супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца пасля паведамлення на лінію 102 ад «неабыякавага грамадзяніна» аб тым, што «тры чалавекі спяваюць палітычныя песні». Той грамадзянін удакладніў, што музыка «спяваў песні на «мове», у якіх узносіў стагоддзе БНР, выкарыстоўваў выраз «мы пераможам». Тады ён падышоў да Івана і спытаў: «Якой перамогі вы чакаеце?» Міліцыі мужчына сказаў, што «сваімі песнямі музыка заклікае да бунтарства».

На судзе Іван Пірэйка ўсё адмаўляў і віну не прызнаваў. Як ён сказаў, што нават не ведае, што за стагоддзе БНР. У камеры на Акрэсціна яму сёння падказалі, што стагоддзе БНР было каля трох гадоў таму.

Па словах Івана, ён адзін выконваў песні на англійскай, рускай і беларускай мовах. У судзе праз скайп з ізалятара ён нават наспяваў адну з песень са свайго рэпертуару.

Як распавёў Іван, яго затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа: яны назваліся і былі без масак.

Сведка-міліцыянер сказаў,што музыканта затрымалі пасля песні пра БНР і словаў «Мы пераможам». Але па словах Івана, ён тады спяваў песню Макса Каржа.

У Фрунзенскім РУУС на яго склалі пратакол за «пікетаванне з дапамогай» песень па ч.1 арт. 24.23 КаАП і адправілі на выходныя чакаць суда на Акрэсціна.

У панядзелак Іван вельмі прасіў суддзю Фрунзенскага раёна Марыю Ярохіну не арыштоўваць яго, бо ў яго хваробы і яму трэба працягваць лячэнне, аднак усе роўна атрымаў 15 сутак. Таксама накладзены арышт на яго гітару, мікрафон і стойку для яго.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме17

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў21

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме17

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць