ukrinform.ua

— Мы катэгарычна паведамілі, што не будзем удзельнічаць у пасяджэннях трохбаковай кантактнай групы, калі раптам завершыцца каранцін і будзе прапанавана працягнуць гэтыя кансультацыі, як раней, непасрэдна ў Мінску. Мы патлумачылі, што ўкраінская дэлегацыя не будзе накіроўваць сваіх сябраў дэлегацыі ў Мінск для сустрэч у рэальным жыцці, усё роўна прыйдзецца шукаць іншую краіну, іншы горад — цытуе Рэзнікава «Укрінформ».

Рэзнікаў патлумачыў гэта тым, што цяпер Беларусь знаходзіцца пад уплывам Расійскай Федэрацыі, а таму даверу да гэтай краіны няма.

Цяпер у сувязі з каранціннымі абмежаваннямі пасяджэнні кантактнай групы праходзяць у рэжыме відэаканферэнцый.