Фота прадстаўлена сям'ёй Паўла Карагіна

Фота прадстаўлена сям'ёй Паўла Карагіна

Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў Дубаі, дзе Карагін знаходзіўся з сям'ёй на адпачынку.

— Павел займаўся парашутным спортам больш за 20 гадоў. У той фатальны дзень ён скакаў з міжнароднай камандай у цэнтры парашутнага спорту Skydive Dubai Desert. Па няшчасным збегу абставін адбылося сутыкненне парашутыстаў у паветры. Паўлу не хапала часу і вышыні, каб раскрыць запасны парашут, — распавялі калегі Карагіна.

Павел Карагін шырока вядомы ў ювелірным бізнэсе. Ён быў заснавальнікам і ўладальнікам сетак «Царскае золата», «Залатая мара» і «Стайм». У 2020 годзе ён выйшаў з гэтага бізнэсу і стаў рэалізоўваць сябе ў іншых праектах.

У Паўла засталіся жонка і трое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0