abff.by

Нагадаем, што ўчора Міхаіл Мархель пакінуў пасаду галоўнага трэнера.

Кандрацьеў будзе кіраваць зборнай падчас чэрвеньскіх таварыскіх матчаў супраць Азербайджана (02.06) і Сьера-Леонэ (07.06).

Гэта другое прызначэнне спецыяліста на пасаду. Кандрацьеў кіраваў зборнай з 2012 па 2014 год, а ў 2011 годзе моладзевая зборная пад яго кіраўніцтвам заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы і выйшла на Алімпіяду-2012.