Банкір і прэтэндэнт у прэзідэнты быў затрыманы 18 чэрвеня, з таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся 17 лютага, але потым быў перапынак амаль на чатыры тыдні.

Сёння Віктара Бабарыку дапыталі ў судзе. Бабарыка заявіў, што яго пераслед палітычна матываваны, і адмовіўся даваць паказанні. Сваёй віны ён не прызнае.

Прысутныя ў судзе — а чарга ахвотных падтрымаць Бабарыку расцягнулася на сотню метраў — звярнулі ўвагу, што экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, які лічыўся асноўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі і быў арыштаваны на пачатку прэзідэнцкай кампаніі, моцна схуднеў.