Фота Human Constanta

Як стала вядома «Нашай Ніве», Таццяну Гацура-Яворскую падазраюць па ч. 3 арт. 293 КК — «Фінансаванне беспарадкаў». 

Таццяна — маці чатырох дзяцей і арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, сярод якіх фестывалі дакументальнага кіно, грамадскае аб'яднанне «Звяно» і нядаўняя выстава-трыб'ют медыкам, якія змагаюцца з кавідам, «Машына дыхае, а я — не».

Экспазіцыя «Машына дыхае, а я — не» запрацавала ў прасторы «Месца» на Рэвалюцыйнай толькі 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі у пляцоўкі парушэнні, таму выставу прыйшлося перанесці ў анлайн. У ноч з 5 на 6 красавіка каманда са шкадаваннем заявіла, што «вымушаная спыніць рэалізацыю праграмы праекта «Машына дыхае, а я — не».

Выстава была прысвечаная беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя. Аўтары работ, прадстаўленых на выставе, — вядомыя фатографы і мастакі. Куратары праекта —платформа SHKLO+, арганізатары — грамадскае аб'яднанне «Звяно».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?