30 сакавіка стала вядома, што ў весцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС быў затрыманы вядомы мастак Алесь Пушкін.

Як паведамілі ў пракуратуры, падставай для завядзення крымінальнай справы стала размяшчэнне на выставе, якая праходзіла ў памяшканні ўстановы «Цэнтр гарадскога жыцця» 19 сакавіка, партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна. Паводле паведамлення пракуратуры, у ходзе выставы Алесь Пушкін «характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні».

Пушкіна праваабаронцы прызналі палітвязнем. Цяпер у Беларусі 323 палітвязні.

Мастака Алеся Пушкіна пакінулі за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0