Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна падпісала кантракт з карпарацыяй Pfizer на 10 мільёнаў доз вакцыны супраць каранавіруса. Калі гэтая вакцына будзе ва Украіне — невядома.

Па словах Зяленскага, адпаведныя перамовы вяліся яшчэ з лютага гэтага года. Тады кіраўнік кампаніі Pfizer Альберт Бурла нібыта паабяцаў зрабіць усё, каб Украіна атрымала прэпарат.

«Сёння вельмі важны дзень для Украіны і для ўкраінцаў — мы сёння нарэшце падпісалі важны кантракт з кампаніяй Pfizer на пастаўку 10 мільёнаў доз вакцыны Pfizer. Гэта сапраўды складана было зрабіць, але дзякуючы размове з кіраўніком кампаніі Pfizer Альбертам Бурлою — у мяне з ім была размова 8 лютага — ён паабяцаў, што зробіць усё магчымае і немагчымае. І зрабіў гэта», — заявіў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0