Мікалай Казлоў у вызначаны час не выйшаў са сваіх 15 сутак, паведамляюць сацыяльныя сеткі партыі АГП.

Анатолю Лябедзьку паведамілі, што сёння чакаць Казлова няма сэнсу. Адвакату нічога не паведамілі.

Казлова затрымалі 22 сакавіка. На наступны дзень, падчас судовага пасяджэння, палітыку стала дрэнна і яго давялося шпіталізаваць.

Ён скардзіўся, што на Акрэсціна правёў ноч у аднамеснай камеры, дзе знаходзілася 8 чалавек і дзе на падлогу вылілі два вядры хлоркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0