Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Брытанскае выданне цытуе выступ паўночнакарэйскага лідара на з'ездзе сакратароў партыйных ячэек.

«Паляпшэнне ўмоў жыцця народа (…) нават у самую цяжкую за ўвесь час сітуацыю, у якой нам даводзіцца пераадольваць незлічоную колькасць выпрабаванняў, залежыць ад ячэек, нізавых арганізацый партыі», — прыводзіць газета словы Кіма.

Ён заклікаў членаў партыі спрыяць выкананню пяцігадовага плана.

На з'ездзе партыі ў пачатку года кіраўнік КНДР абвясціў, што пяцігадовы план эканамічнага развіцця краіны праваліўся амаль па ўсіх франтах. Адна з прычын гэтага — санкцыі Злучаных Штатаў і іх краін-саюзнікаў, уключаючы Паўднёвую Карэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0