На відэа бачым, што ў багата ўпрыгожанай зале пасяджэнняў у Анкары Эрдаган і Шарль Мішэль сядаюць у пазалочаныя крэслы, тады як старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляэн не ведае, дзе павінна сесці. Яна стаіць, глядзіць на мужчын, махае рукой і кажа «гм».

Далей на відэа яна сядзіць на канапе на адлегласці ад Эрдагана і Мішэля, насупраць міністра замежных спраў Меўлюта Чавушаглу, які займае больш нізкі статус па дыпламатычным пратаколе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0