«Выразна агаворана ў заканадаўстве, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. За гэтымі пытаннямі, інфармацыяй яны абавязаны будуць звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.

Па яго словах, будзе загадана поўнае напісанне ўстаноў адукацыі з тыпам і відам. Будуць аптымізаваныя іх тыпы і віды.

«Пры гэтым выразна на заканадаўчым узроўні забаронена выкарыстоўваць розным грамадскім арганізацыям, фондам, якія не маюць ніякага дачынення да сістэмы адукацыі, такія паняцці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, універсітэт, акадэмія», — дадаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0