Фота The New York Times

Honeywell — амерыканская кампанія, якая займаецца аэракасмічным абсталяваннем, а таксама распрацоўвае тэхналогіі для эксплуатацыі будынкаў.

Спецыялісты з Honeywell разам з рэперам Will.i.am, заснавальнікам музычнага гурта Black Eyed Peas, выпусцілі «разумную» маску, дызайн для якой у стылі кіберпанк распрацаваў Хасэ Фернандэс — адзін са стваральнікаў скафандраў для кампаніі SpaceX Ілана Маска, піша The New York Times.

Маска мае тры двуххуткасныя вентылятары і сістэму фільтрацыі ад HEPA, што забяспечвае якасную ахову ад вірусаў. Больш за тое, у маску ўсталяваныя мікрафоны, бесправадныя шумападаўляльныя навушнікі, святлодыёдныя лямпы для начнога часу, а таксама функцыя Bluetooth.

Маска працуе ад акумулятарнай батарэі, зарадкі якой хапае на 7 гадзін.

Xupermask выпускаецца ў двух колерах (чорным і белым) і двух памерах, а цана «разумнай» маскі складае 299 даляраў.

Стваральнікі перакананыя, што з распаўсюджваннем вакцын попыт на маскі не знікне, а нашэнне маскі ў грамадскіх месцах стане агульнапрынятай нормай.

Will.i.am адзначае, што звычайныя маскі маюць праблемы з функцыянальнасцю, бо ў іх горача, нязручна размаўляць па тэлефоне і карыстацца навушнікамі. Усе гэтыя праблемы якраз і вырашае «разумная» маска Xupermask.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?