Смартфон прайшоў шэраг сур'ёзных тэстаў у міжнароднай незалежнай кампаніі па аўдыту абсталявання, тавараў і паслуг TÜV Rheinland. І realme C21 стаў першым сярод смартфонаў С-серыі ўладальнікам Еўрапейскага сертыфіката TÜV Rheinland High Reliability.

Гарантыя высокай якасці зборкі і працяглы тэрмін эксплуатацыі дададуць плюсаў навінцы. А іх у С21 і так нямала — ад функцыяналу да добрых суадносін кошту і якасці, што стала візітнай карткай брэнда.

Смартфон выглядае лаканічна і стрымана. Натхненнем для дызайнераў стаў геаметрычны абстрактны жывапіс: на задняй сценцы корпуса смартфона размешчаны два трыкутнікі аднаго колеру з рознай структурай.

Сам корпус выраблены пры дапамозе лазернай гравіроўкі: на ім размешчана 450 ліній, адлегласць паміж якімі складае ўсяго 0,1 мм. Мадэлі будуць даступныя ў чорным і блакітным колерах.

Корпус выкананы з пластыка, які выкарыстоўваецца пры вырабе моташлемаў. Так што ён надзейны: realme C21 не пагражаюць драпіны і сляды ад пальцаў, ён зручна ляжыць у руцэ і не саслізгае. Карыстацца смартфонам можна нават без ахоўнага чахла.

Сканер адбітка пальца размешчаны на задняй сценцы і гарантуе імгненную разблакіроўку. Даступная таксама функцыя разблакіроўкі з дапамогай распазнавання твару. Прыемны дадатак да функцыяналу тэлефона — наяўнасць чыпа NFC.

Смартфон абсталяваны двума слотамі для nanoSIM і адным для microSD-карты аб'ёмам да 256 ГБ.

Смартфон realme C21 валодае ёмістай памяццю ў 4+64 ГБ. Такое спалучэнне аператыўнай і назапашвальнай памяці ўнікальнае для гэтага цэнавога сегмента. Аператыўка ў 4 ГБ забяспечыць плаўную працу смартфона пры адначасовым выкарыстанні розных прыкладанняў, а з дапамогай аб'ёмнай назапашвальнай памяці ў 64 ГБ карыстальніку дакладна хопіць месца для захоўвання музыкі, відэа і фота.

Экран realme C21 — гэта IPS LCD панэль з дыяганаллю 6,5 цалі, пашырэннем HD+ Ready (720P), яркасцю 400 Ніт, суадносінамі плошчы дысплэя да плошчы паверхні 89,5% і суадносінамі бакоў 20 на 9 — зручна і эрганамічна. У экрана нядрэнныя вуглы агляду. На дысплэі ёсць палярызацыйны пласт і эфектыўнае алеафобнае пакрыццё.

У мініяцюрным выразе, што нагадвае кроплю, размешчана «франталка». Гэта сэлфі AI-камера 5 Мп з рэжымам AI-б’юціфікацыі, HDR, партрэтным рэжымам і разнастайнымі фільтрамі.

У realme ўсталяваная сістэма з трох асноўных камер з функцыяй чатырохразовага павелічэння: 13 МП, f/2.2, 26 мм (шырокавугольная), 1/3. 06», 1.12 µm, аўтафакусіроўка PDAF; 2 МП, f/ 2.4, макраздымка на адлегласці чатырох сантыметраў; 2 МП, f/2.4.

Пры любым асвятленні здымкі гарантавана атрымаюцца выразнымі і яркімі. Функцыя Chroma Boost дапамагае перадаць і яркасць колеру, і добрую кантраснасць. Камера таксама падтрымлівае здымку відэа ў 1080P.

У realme C21 усталяваны анансаваны летам 2020-га працэсар Media TekHelio G35, у які ўваходзіць 8 ядраў: ARM Cortex-A53 з тактавай частатой ад 1,8 ГГц да 2,3 ГГц, што дазваляе гуляць у папулярныя гульні. Узровень прадукцыйнасці трымаецца стабільна і не стварае праблем з ахалоджваннем.

Для падтрымання аўтаномнасці навінка атрымала акумулятар 5000 мАг. Па выніках тэсту realme Lab, realme C21 можа працаваць да:

  • 47 дзён без падзарадкі ў рэжыме чакання,
  • 94,6 гадзіны пры праслухоўванні музыкі,
  • 44,2 гадзіны ў рэжыме размовы,
  • 7,3 гадзіны працы без падзарадкі падчас гульні.

Рэжым суперэнергаэфектыўнасці ўключаецца, калі ў вас застаецца 5% зарадкі. З гэтага моманту смартфон працягне працаваць да:

  • 1,41 гадзіны пры перапісцы ў WhatsApp,
  • 1,36 гадзіны пры праглядзе відэа на YouTube,
  • 4,78 гадзіны пры праслухоўванні музыкі ў Spotify.

Таксама realme C21 падтрымлівае рэверсіўную зарадку, якая дазваляе выкарыстоўваць прыладу ў якасці партатыўнага акумулятара.

Працуе realme C21 пад кіраваннем Android 10 з абалонкай realme UI першай версіі.

Да 25 красавіка кампаніяй «Трайдэксбелплюс» (афіцыйным дыстрыб’ютарам realme ў Беларусі) С21 прадаецца па спецыяльнай цане — усяго 379 BYN. Смартфоны можна набыць у крамах сеткі «5 элемент», «На сувязі», «Связны», «Еўрасетка», «Электрасіла», «Ало».

Пра кампанію realme

realme — тэхналагічны брэнд, які спецыялізуецца на вытворчасці смартфонаў і разумных прылад. realme імкнецца ствараць прадукты з высокай прадукцыйнасцю і стыльным дызайнам, прадастаўляць выдатны сэрвіс і даследаваць усе тэхналагічныя магчымасці смартфонаў.

Па выніках даследавання Counterpoint Research, у трэцім квартале 2020 года realme ўвайшоў у спіс сямі вядучых міжнародных пастаўшчыкоў смартфонаў, а колькасць карыстальнікаў ужо дасягнула 70 мільёнаў.

realme пастаянна пашырае геаграфію прысутнасці, цяпер кампанія прадстаўлена на больш чым 60 рынках: Кітай, Індыя, Расія, краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропы і Афрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?