У сераду Еўракамісія паведаміла міністрам аховы здароўя краін ЕС, што яна не плануе пачаць папярэднія перамовы з Расіяй аб куплі доз «Спутніка V», як яна раней рабіла ў дачыненні да іншых вытворцаў вакцын, піша агенцтва.

Таму міністр аховы здароўя Енс Шпан заявіў на віртуальнай канферэнцыі, што Берлін сам пачне папярэднія перамовы з Масквой.

У першую чаргу краіну цікавіць, у якіх аб'ёмах і калі Расія можа паставіць прэпарат, удакладніў суразмоўца Reuters.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?