Знаёмцеся з самымі гучнымі акцыйнымі пазіцыямі.

Ванны

Элегантныя і даўгавечныя чыгунныя ванны даўжэй трымаюць тэмпературу гарачай вады, што дапамагае яе эканоміць. Ванны захоўваюць нязменны бляск нават у самых агрэсіўных умовах. Пры належным доглядзе яны служаць па 50 гадоў і даўжэй. Такія ванны практычна не ўбіраюць бруд, што значна спрашчае ўборку. 

Акрамя таго, чыгун мае ўласцівасць прыглушаць гук бруі вады. Гэта дазваляе расслабіцца падчас ванных працэдур.

Roca адлівае чыгунныя ванны з 1925 года. Сёння гэта адна з нешматлікіх кампаній, якія вырабляюць ванны ў Еўропе. Гэта гарантуе высокую якасць.

Рэтра-мадэль Roca Carmen, дызайн якой навеяны мінулым, спалучае зачараванне мінулых эпох і найноўшыя тэхналогіі. Яе ідэальна дапаўняюць храмаваныя ножкі Eagle.

Шыкоўная акрылавая ванна Alessi One, якая ставіцца асобна, выраблена з матэрыялу Sentec, які гарантуе маналітнасць канструкцыі. Акрыл адрозніваецца высокай экалагічнасцю, паколькі перашкаджае збіранню хваробатворных бактэрый і ўтварэнню на паверхні непрыемных жоўтых плям. Ванны з акрылу вылучаюцца нізкай цеплаправоднасцю, ідэальнай гладкай паверхняй і лёгкай вагай. У такой ванне сапраўды камфортна.

Змяшальнікі Roca адрозніваюць высокая якасць і даўгавечнасць. У іх вытворчасці выкарыстоўваецца найлепшая сыравіна, а таксама эксклюзіўныя сплавы і рэцэптуры Roca. Змяшальнікі для бідэ, ракавін, душа, кухняў і многія іншыя па акцыі можна набыць са зніжкай да 70%. Выбірайце з мноства эстэтычных і функцыянальных дызайнаў рашэнне для вашага ваннага пакоя або кухні. 

Калекцыі рукамыйніц Roca ўбудоўваюцца ў вялікую разнастайнасць стыляў ванных пакояў. Рукамыйніцы Mohave, Urbi, Urban выраблены з самых трывалых матэрыялаў і адпавядаюць найвышэйшым стандартам якасці.

  • Рукамыйніца Mohave 110*43
  • Рукамыйніца Urbi 3 58*40 см
  • Рукамыйніца Urban 40*40 (BCN)
  • Рукамыйніца Urban 40*40 (RIO JAN)

Люстэрка America з калекцыі Roca ў класічным стылі з элементамі масіву дрэва і фігурнай знешняй фурнітурай ад італьянскіх вытворцаў. Нягледзячы на класічны дызайн, унутранае напаўненне адказвае ўсім сучасным стандартам. 

Люстраная шафа Gap з калекцыі, створанай Антоніа Була, спалучае стыль і функцыянальнасць. Шырокі мадэльны шэраг ракавін і мэблі дазваляе выбіраць, якой будзе ваша ванна. Сучасны і элегантны дызайн робіць калекцыю ўніверсальнай.

Бідэ, як і ўнітазы, бываюць падлогавыя і падвесныя. Падлогавыя ўсталёўваюцца на падлогу з падключэннем да водаправода і каналізацыі, падвесныя мантуюцца на спецыяльную інсталяцыю, якую хаваюць у сцяне. Часцей за ўсё бідэ купляюць разам з унітазам ад аднаго вытворцы і з адной калекцыі, каб яны гарманічна глядзеліся ў ванным пакоі. 

  • Бідэ падвеснае Khroma
  • Падлогавае бідэ Alessi One з адтулінай для змяшальніка, пакрыццё LCC
  • Падлогавае бідэ Laufen Pro
  • Падвесныя бідэ Kartel

Усе пазіцыі сантэхнікі Roca & Laufen можаце паглядзець тут.

Іспанская плітка

Ужо шмат гадоў паверхні традыцыйна абліцоўваюць керамічнай пліткай і керамагранітам. А калі ў аздабленні выкарыстоўваецца іспанская плітка, то гарантуюцца высокая якасць і раскоша.

Расказваем пра самыя цікавыя пазіцыі.

У калекцыях керамічнай пліткі Ice, antique іспанскай фабрыкі Monopole сабрана плітка для ванных пакояў і кухняў з матывамі міжземнаморскай культуры. Дызайн спалучае прастату, лаканічнасць і рамантыку сонечных еўрапейскіх краін: светлыя, зямныя і марскія адценні ў інтэр'еры дораць цяпло і ўтульнасць.

Rojo (чырвоны) Brillo — плітка «кабанчык» — універсальнае рашэнне для кухні, ваннага пакоя і любых сцен, якія павінны стаць акцэнтнымі. У ёй — дух рэтра, таму вы зможаце стварыць па-сапраўднаму ўнікальны інтэр'ер.

Gresite — керамічная плітка ў фармаце 10х30 см ідэальна падыходзіць як для кухні, так і для ваннага пакоя. І для афармлення самых розных залаў.

Калекцыя «Бульвар+Шабо» — сапраўдны твор мастацтва. На кожнай плітцы створаны малюнак, які збіраецца ў суцэльную кампазіцыю ў выглядзе дывана. Зносаўстойлівасць будзе радаваць вас доўгія гады. Плітку можна выкарыстоўваць і для сцен. Яна зробіць ваш пакой арыгінальным і будзе зараджаць вас добрым настроем штодзень. Гэтую плітку хочацца разглядаць і кранаць. Далікатныя светла-шэрыя адценні зробяць святлейшым нават самы цёмны пакой. 

Калекцыя «Granada+Cordoba» — іспанская плітка для вонкавага і ўнутранага аздаблення. Нестандартная форма і фактурная паверхня пад дрэва дае вялізныя магчымасці для дэкарыравання прасторы ў сучасным стылі. 

Усе пазіцыі сантэхнікі іспанскай пліткі можаце паглядзець тут.

Польская і ўкраінская керамічная плітка

Калекцыя Black&White патэрн спалучае вытанчаны стыль і сучасныя тэндэнцыі. З гэтай калекцыяй можна ўвасобіць у рэальнасць самыя смелыя задумы.

У калекцыі Light Marquina вы знойдзеце ўсе адценні шэрага. Высакародныя ўзоры матавага мармуру ў цёплых танах у спалучэнні з тонкай мазаікай і ўпрыгожваннем з матывам ромба — гэта сапраўдная знаходка. Элегантная калекцыя стварае спакойную прастору. Дарэчы, цікава грае на кантрасце з чорнай пліткай пад мармур.

З калекцыяй Flower Cemento вы можаце стварыць асаблівую атмасферу, пагуляць з адценнямі, з кветкавымі матывамі. Вылучыць розныя зоны і задаць настрой інтэр'еру.

Pret-a-Porter ад польскага вытворцы Opoczno — класічнае спалучэнне чорнага і белага. Дзякуючы старанна прадуманаму дызайну плітка Pret-a-Porter дазваляе стварыць сучасную прастору.

Высакародны камень, якім натхнёная калекцыя Simple Stone, дорыць гармонію і цеплыню. З гэтай калекцыяй вы зможаце зрабіць ванны пакой элегантным і ўтульным. У калекцыі ёсць тры насценныя пліткі фармату 25*75, а таксама дэкаратыўная мазаіка і шкляныя планкі.

Sandy Island натхнёная сацінам італьянскага мармуру дарыент. Гэта гармонія і далікатнасць. Асаблівасць калекцыі ў сучасным карункавым узоры, якія ўпрыгожваюць плітку.

Калекцыя глянцаванай пліткі «Сахара» — гэта тысячы пясчаных адценняў, сагрэтых гарачым сонцам пустыні. Плітка радуе вока разнастайнасцю паўтонаў. Яе паверхня лапаціраваная або паўпаліраваная, таму яна так нагадвае нам прыродны матэрыял. 

Калекцыя Concrete Flower — гэта вельмі правільная плітка ў графітавым, шэрым і бэжавым колеры, якая ў спалучэнні з яркім чырвоным акцэнтам выглядае неверагодна стылёва і сучасна. 

Плітку з калекцыі «Колін» можна выкарыстоўваць не толькі ў жылых інтэр'ерах, але і ў камерцыйных. Яе можна класці ў барах, рэстаранах, крамах, культурных цэнтрах. Яна ідэальна падыходзіць для інтэр'ераў у стылі мінімалізму. Універсальны колер керамаграніту — антрацыт, шэры і светла-шэры — ідэальная база для прасторы ў стылі лофт.

Плітка Cemento быццам свеціцца знутры, яна пашырае прастору і дае адчуванне свабоды. А арыгінальны ўзор робіць яе цікавай, плітка не дасць вашаму інтэр'еру «засумаваць».

Калекцыя Zeus Ceramica Concrete — тое, што трэба для стыляў хай-тэк і мінімалізм. Пакрыццё з аднастайным малюнкам пад бетон выглядае строга і стыльна. Імітацыя прамысловага матэрыялу з прымешкай вапняку выканана ў белым, шэрым і пясочным колерах.

На плітцы калекцыі Il Tempo ўзноўлены дызайн натуральнага каменю ў цёплых прыродных адценнях, вытачанага з тысячагадовых скал.

Zeus Ceramica Kalakito — яшчэ адна элегантная калекцыя, дызайн якой натхнёны прыродным каменем. Простае рашэнне, якое выглядае неверагодна стыльна.

Калекцыя пліткі Slate ўвабрала ў сябе ўзоры і адценні рэдкіх камянёў, сабраных у аддаленых кутках планеты.

Керамаграніт «пад дрэва» ад завода Zeus Ceramica — гэта зусім новы погляд на традыцыі. Калекцыя дазволіць вам стварыць ультрасучасны інтэр'ер, у якім вам будзе камфортна.

«Камелія» — калекцыя ў крэмавых і бэжавых танах спалучае глянцавую, структурную плітку з плыўнымі пераходамі і «цэнтр-плітку» з малюнкам чайных руж у той жа каляровай гаме. 

Калекцыя Flora вытворчасці Opoczno выканана ў крэмавым і зялёным колерах. Паверхня пліткі гладкая, глянцавая, з лёгкай хваляй. Упрыгожваюць калекцыю «Флора» дэкаратыўныя ўстаўкі кветак магноліі і півоні з зіготкім напыленнем.

Чаму з Plitku.by выгадна:

  • велізарны выбар абліцавальных матэрыялаў і сантэхнічнага абсталявання,
  • бясплатнае стварэнне 3D-праектаў для візуалізацыі колеру, фактуры, раскладкі,
  • зручныя варыянты аплаты (наяўныя, карта, банкаўскі перавод),
  • растэрміноўка ад 2 да 6 месяцаў,
  • дастаўка замовы.

Адрасы магазінаў:

  • Мінск, Бяды, 45, +375 44 7957947
  • Мінск, Лагойскі тракт, 10, +375 29 1777160

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?