covidray.online

covidray.online

Сэрвіс выяўляе запаленне лёгкіх на аснове рэнтгенаграмы. Для гэтага на сайце трэба загрузіць лічбавы здымак, пасля чаго сістэма яго прааналізуе. Штучны інтэлект на аснове 250 тысяч здымкаў вызначае статус — норма, пнеўманія або іншая паталогія.

Вывучэнне аднаго малюнка лёгкіх займае долі секунды. Па кожнай версіі прыводзіцца імавернасць у працэнтах. Вынік можна захаваць, раздрукаваць і паказаць доктару для пастаноўкі канчатковага дыягназу. Медустановы ў сваю чаргу могуць аўтаматызаваць апрацоўку рэнтгенаграм.

Covid-Ray ужо карыстаюцца беларускія і замежныя медустановы.

— Сэрвіс не можа цалкам замяніць дактароў, аднак закліканы павысіць дакладнасць іх дыягностыкі. Цяпер рэнтгенолагі ў паліклініках праглядаюць па 100-150 здымкаў у дзень. Пры такой нагрузцы прадказальна можа зніжацца якасць працы. У адрозненне ад людзей, нейрасеткі не стамляюцца і забяспечваюць высокую дакладнасць апрацоўкі кожнага малюнка.

Сэрвіс практычна не дапускае падманна-адмоўных вынікаў. Калі ў пацыента нешта не так з лёгкімі — ён гэта заўважыць, — адзначаюць распрацоўшчыкі Covid-Ray.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0