Чытайце:

Старшыня БСДП Барысаў выйшаў пасля 15 сутак: На Акрэсціна людзей труцяць хлёркай, у камеры Казлова ў хлопцаў былі апёкі

«У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем»

«Ад раніцы камеру залілі хлоркай. Цяпер там робяць так кожную раніцу». Прадпрымальнік расказаў, як яго 15 сутак ламалі

Ці будуць неяк на гэтыя факты рэагаваць дэпутаты? Што яны думаюць пра такія метады «перавыхавання»?

«Наша Ніва» дазванілася да дэпутата Івана Мамайкі, былога начальніка стаўбцоўскай міліцыі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Да мяне ніхто асабіста не звяртаўся па гэтым пытанні, — кажа Мамайка. — З тым, што хвалюе маю акругу, я стараюся разбірацца. Прасілі, напрыклад, адрэагаваць на выпадак, калі чалавек нібыта памёр ад пабояў. Пра гэта пісалі ў тэлеграм-каналах. Сталі разбірацца — аказалася фэйк.

Таму я даволі асцярожна падыходжу да ўсіх такіх зваротаў. Калі ёсць выпадак, павінны ж быць нейкія сведчанні — заява чалавека, медыцынскі агляд, — таму што цялесныя пашкоджанні так проста не сыходзяць, — рашэнне экспертызы пра тое, як гэтыя пашкоджанні былі атрыманыя. Вы ж разумееце, што ёсць крымінальна-прававыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі пэўных органаў.

Мы ўсе павінны працаваць у пэўным прававым полі. Ёсць нормы, у якім разе прымяняецца фізічная сіла ці спецыяльныя сродкі. Калі гэта прымяненне выходзіць за прававое поле, павінна давацца ацэнка. Але ўсё павінна быць у рамках закона. Калі выходзіць за яго ці з аднаго, ці з другога боку, гэта прывядзе да хаосу. А ў любым грамадстве хаос недапушчальны».

Іван Мамайка дадаў, што звяртацца да дэпутатаў можна падчас прыёму грамадзян ці прамой тэлефоннай лініі, таксама можна адпраўляць звароты праз электронную пошту — адрасы ёсць на сайце Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?