БелТА

Пра гэта распавёў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Чарняўскі, піша БелТА.

«Пажаранебяспечны сезон у лясах ужо пачаўся, нягледзячы на такое слотнае надвор'е, — адзначыў ён. — 1 красавіка адбыліся першыя пажары ў лясных сістэмах. Як і ў мінулым годзе, канстатуем: яны ўсе звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці на землях ляснога фонду. Як правіла, пажары пачыналіся на палях, у поймах рэк і адтуль з-за вятроў распаўсюджваліся далей».