Свет

Прадстаўнік Крамля: Пачатак баявых дзеянняў на Данбасе можа стаць пачаткам канца Украіны

kremlin.ru

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Дзмітрый Козак. Яго цытуе РІА Навіны.

«Усё залежыць ад таго, які маштаб будзе пажару. Калі там будзе, як кажа наш прэзідэнт, зроблена Cрэбраніца [Боснія], мабыць, вымушаныя будзем устаць на абарону», — растлумачыў Козак.

Паводле яго слоў, на Данбасе знаходзяцца «загартаваныя ў баях узброеныя фармаванні», якія здольныя трымаць абарону, таму неабходнасць абароны пакуль не ўзнікае. Аднак усё залежыць ад другога боку, адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта».

Пачатак баявых дзеянняў на Данбасе можа стаць пачаткам канца Украіны, папярэдзіў ён.

Крыху раней Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель. Падчас размовы бакі сярод іншага выказалі занепакоенасць ростам напружанасці на паўднёвым усходзе Украіны.

Пуцін звярнуў увагу на «правакацыйныя дзеянні Кіева, які апошнім часам мэтанакіравана абвастрае абстаноўку на лініі судакранання. Падкрэслена неабходнасць няўхільнага выканання кіеўскімі ўладамі раней дасягнутых дамоўленасцяў, перш за ўсё па наладжванні прамога дыялогу з Данецкам і Луганскам і прававому афармленню асобнага статусу Данбаса».

У Берліне распавялі сваю версію перамоваў Пуціна і Меркель.

Ангела Меркель заклікала Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад нарошчвання ваеннай прысутнасці на мяжы з Украінай. Пра гэта, як паведамляе выданне Berliner Sonntagsblatt, заявіла намесніца старшыні ўрада Ульрыка Дэмер.

Яна таксама пацвердзіла, што канцлер і прэзідэнт абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі, Лівіі, Босніі і Герцагавіне, таксама «справу Аляксея Навальнага».

Украіна б'е трывогу наконт нарошчвання расійскай вайсковай прысутнасці на мяжы. Асаблівую трывогу выклікае тон расійскай прапаганды: шматлікія расійскія СМІ, у тым ліку афіцыёзныя, падаюць справу так, нібы гэта Украіна рыхтуе напад на Расію. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што паказальнае «пакаранне» Украіны можа быць асіметрычнай помстай Байдэну за жорсткую характарыстыку, якую прэзідэнт ЗША даў Уладзіміру Пуціну. Нагадаем, што Байдэн на пытанне, ці лічыць ён Пуціна забойцам, адказаў «так».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць