Знаходзячыся з рабочай паездкай на Данбасе, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў пазіцыі на пярэднім краі абароны, дзе зафіксавана найбольшая колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню.

Зяленскі пагутарыў з вайскоўцамі, якія служаць на баявых пазіцыях, тыя распавялі пра сітуацыю на фронце.

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць вайскоўцаў, якія загінулі ў баях за суверэнітэт і незалежнасць Украіны.

Зяленскі ўручыў украінскім абаронцам дзяржаўныя ўзнагароды і каштоўныя падарункі. Ён таксама паабедаў разам з вайскоўцамі ў салдацкай сталовай.

«Дзякуй вам за тое, што захоўваеце спакой людзей і абараняеце нашу зямлю. Вы з'яўляецеся сапраўдным прыкладам гераізму і самаадданасці. Мы памятаем кожнага воіна, які загінуў, абараняючы нашу дзяржаву», — сказаў Зяленскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?