Расія не збіраецца абмяркоўваць пытанне пераносу пляцоўкі перамоў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з Мінска. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак, піша РБК.

«Нават абмяркоўваць не хочам гэтыя пытанні. Гэта другарадныя пытанні, тэхнічныя, і абмяркоўваць не трэба. Перамовы ў Мінску ніякага дачынення да зместу саміх перамоў, да той праблемы, з якой сутыкнулася Украіна, не маюць», — сказаў Козак.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі выказаў здагадку, што Кіеў хацеў зрабіць «гадасць» беларускім уладам. «Сказаць, што вось, гэта недэмакратычны дзяржава, таму мы ў Мінск нагой не паедзем», — сказаў ён.

Козак дадаў, што не разумее логіку такой заявы цяпер, «калі яшчэ пытанне беларускага крызісу не прайшло і пандэмія не скончылася».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?