З Беларусі штогод з'язджаюць 200—250 дактароў, а выпускаецца з ВНУ больш за 2,5 тысячы. Такія лічбы назваў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры АНТ.

«На жаль, адток кадраў ёсць. Прыкладна 200-250 чалавек штогод з'язджаюць за мяжу з мэтай працягу сваёй працоўнай дзейнасці там», — сказаў Дзмітрый Піневіч. У той жа час ён адзначыў, што штогод медыцынскія ВНУ выпускаюць 2,6—2,8 тысячы спецыялістаў.

Па словах міністра, адток медыцынскіх кадраў у іншыя краіны — агульнасусветная тэндэнцыя, Беларусь тут не ўнікальны выпадак.

«Першае, у чым мы прайграем і па заходнім, і па ўсходнім перыметрах, акрамя як Украіне, гэта зарплата», — распавёў Дзмітрый Піневіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?