Бэла Шпінер нарадзілася 5 жніўня 1976 года ў Асіповічах. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Працавала ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача, тэатры «Дзе-Я?» (цяпер Новы драматычны тэатр). З 2002 года з'яўлялася актрысай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Была занятая ў многіх спектаклях РТБД. Напрыклад, у камедыі «Дажыць да прэм'еры» — адным з найлепшых мінскіх спектакляў пачатку 2010-х.

З'яўлялася вакалісткай мінскага ансамбля «Дыліжанс-jazz».

Актыўна здымалася ў эпізодах серыялаў («Вольф Месінг: чалавек. які бачыў скрозь час», «Мухтар. Новы след « і іншых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0