ТАСС

ТАСС

У Крамлі заявілі пра магчымую пагрозу для Расіі праз эскалацыю сітуацыі на Данбасе. З-за гэтага РФ прымае адпаведныя меры для сваёй бяспекі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Пяскоў заявіў, што Расія не нясе пагрозу ніводнай краіне свету.

«Рост напружанасці, эскалацыя напружанасці на паўднёвым усходзе Украіны абумоўлівае тыя меры, якія Расія прымае для забеспячэння сваёй бяспекі», — сказаў прадстаўнік Крамля.

РБК-Украіна ў сваю чаргу зазначае, што ў галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі аб ваеннай небяспецы з-за сцягвання расійскіх войскаў да межаў. Пра эскалацыю на Данбасе пачалі казаць менавіта праз пашырэнне вайсковай прысутнасці ля межаў Украіны.

Акрамя таго, у пятніцу на Данбасе ў выніку варожага абстрэлу загінулі чацвёра ўкраінскіх вайскоўцаў, а двое атрымалі раненні. Падзея адбылася ў раёне населенага пункта Шумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0