Алег Сліжэўскі, БелТА

«Сёння заканадаўствам устаноўлена, што заснавальнікамі і членамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі. Праектам закона прадугледжана, што заснавальнікамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Алег Сліжэўскі.

Ён дадаў, што, магчыма, такая ж норма будзе дзейнічаць у дачыненні да не толькі заснавальнікаў, але і сябраў партыі.

«Гэта агульнасусветны падыход, калі палітычная партыя, з'яўляючыся арганізацыяй, якая ўдзельнічае ў фарміраванні органаў улады ўнутры краіны, не можа атрымліваць фінансавання з-за мяжы і іншым чынам быць схільная ўплыву з-за мяжы», — падкрэсліў міністр.