Як сведчыць дакумент пад назвай Global Trends 2040, пандэмія кавіду ўзмацніла эканамічную няроўнасць і нацыяналістычныя настроі, а таксама нагрузку на дзяржаўныя бюджэты краін.

Але амерыканскія эксперты кажуць, што наступныя 20 год будуць яшчэ цяжэйшымі. Па іх словах, рост насельніцтва Зямлі запаволіцца, а значыць, яго сярэдні ўзрост павысіцца, стан клімату і міжнародныя адносіны яшчэ больш пагоршаюць. Пры гэтым ранейшыя прадказанні экспертаў Рады спраўдзіліся. Так, у мінулай версіі даклада выказвалася здагадка, што ў 2020-х можа здарыцца сусветная пандэмія, праз якую знізіцца колькасць міжнародных падарожжаў, піша Daily Mail.

У цяперашняй версіі даклада ёсць аналіз пандэміі. Эксперты называюць яе найбольш значным прыкладам глабальнай дэстабілізацыі з часоў Другой сусветнай вайны і сцвярджаюць, што яшчэ шмат гадоў чалавецтва будзе сутыкацца з наступствамі кавіду ў розных сферах жыцця і з выкліканымі пандэміяй няпэўнасцямі.

Але эксперты Рады па разведцы знаходзяць прычыны для клопату не толькі ў наступствах кавіду. Напрыклад, яны лічаць, што праз змены клімату павялічыцца недахоп вады і прадуктаў у бедных краінах і ўзмацніцца міграцыя. Таксама ў дакладзе гаворыцца, што старэнне насельніцтва і наступствы пандэміі выклікаюць пагаршэнне ўзроўню адукацыі і медыцыны.

Што датычыць палітыкі, Рада сцвярджае, што насельніцтва будзе губляць давер да ўрадаў і інстытутаў. Прадстаўнікі дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў будуць змагацца за лідарства ў навуцы і тэхналогіі, што выклікае патэнцыйна высокія рызыкі ў сферах эканамічнай, ваеннай і сацыяльнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?