Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, падчас праверкі прад'яўленых пасажырамі вынікаў тэсту на кавід у інспектара памежнага кантролю з'явіліся сумневы ў іх сапраўднасці. Падчас больш дасканалага даследавання памежнікі высветлілі, што бланкі істотна адрозніваюцца ад арыгінала, а таксама на іх няма абавязковых рэквізітаў. Акрамя таго, у некалькіх пасажыраў памежнікі выявілі даведкі з аднолькавымі нумарамі.

Памежнікі праінфармавалі аб здарэнні супрацоўнікаў Нацпаліцыі і накіравалі паведамленне аб прыкметах крымінальнага злачынства.

Грамадзянам Беларусі памежнікі адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0