Фота Надзеі Бужан

«Мы рыхтуем новыя правілы прыёму, яны гатовыя, мы цяпер іх абмяркоўваем, яны былі разасланыя ва ўсе зацікаўленыя структуры, мы выкладвалі гэта на сваім сайце, гэтыя прапановы. Гэта магчымасць сумяшчэння некаторых выпускных экзаменаў у школе з цэнтралізаваным тэставаннем і выкарыстанне іх вынікаў пры паступленні ў вышэйшую навучальную ўстанову», — сказаў Карпенка.

Гэтыя пытанні плануецца «абмеркаваць дэталёва на Рэспубліканскім педагагічным савеце, які павінен прайсці ў жніўні».

— Пасля гэтага мы аб'явім старт тым зменам, якія могуць быць уведзеныя. Для таго, каб іх увесці, нам спатрэбіцца пэўны час, каб пісьменна выбудаваць працу і з метадычнага, і з арганізацыйнага пункту гледжання. Пагадзіцеся, нельга выпускніку гэтага года (11-га класа) казаць пра тое, што ён пойдзе і будзе цалкам у іншай форме здаваць уступныя выпрабаванні для паступлення ў ВНУ. Таму палохацца таго, што будуць нейкія новаўвядзенні ва ўступнай кампаніі, не даводзіцца, — паведаміў міністр адукацыі.

Калі канцэптуальна прапанаваныя змены будуць прынятыя, новаўвядзенні могуць быць уведзеныя праз год-два, сказаў Карпенка.