Каля 10 тысяч прызыўнікоў будуць накіраваныя на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у рамках вясновага прызыву. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Асаблівасцю чарговага прызыву з'яўляецца тое, што на службу ў рэзерве будуць прызваныя студэнты беларускіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне прайсці такую службу.

У гэтыя дні ў ваенкаматах завяршаецца медыцынскае абследаванне прызыўнікоў, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій, прымаюцца рашэнні аб месцы службы будучых салдат.

Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая. Ваенную прысягу навабранцы Узброеных Сіл прымуць 12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0