МУС
26-гадовы бяспраўнік за рулём «Нісан» не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчку і трапіў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва. Пасля ДТЗ аўтамабіль загарэўся.
У выніку аварыі кіроўца і 18-гадовая пасажырка загінулі.
Здарэнне адбылося ў ноч на 11 красавіка, каля 01:30, на 37 км дарогі Лунінец — Пінск, паведамляе прэс-служба МУС.