Здарэнні

Пад Віцебскам падлеткі стралялі з арбалета ў лебедзя. Птушка загінула.

Інцыдэнт адбыўся 11 красавіка ў аграгарадку Вольгава. На беразе мясцовага возера два падлеткі палявалі з арбалета на лебедзя. Страла трапіла птушцы ў шыю. Параненая, яна плавала па возеры да прыезду ратавальнікаў. Работнікі МНС дасталі лебедзя на бераг, але па дарозе ў заапарк, дзе ўжо рыхтаваліся да аперацыі, ён памёр, піша Tut.by.

Гэтую гісторыю Tut.by распавёў чытач Алег Корнеў:

— На нашым возеры жыла пара лебедзяў. Мясцовыя жыхары ходзяць на іх любавацца і карміць, а дзятва празвала іх Борка і Лілька. А ўчора ў нас адбыўся абуральны выпадак: два падлеткі палявалі на птушак з арбалета. Адзін лебедзь, відаць, паляцеў, а другога паранілі ў шыю. І так ён, бедны, з гэтай стралой і плаваў па вадзе.

Мужчыну ўдалося злавіць аднаго з падлеткаў.

— Я доўга ганяўся за ім па ўсім пасёлку, але ўсё ж злавіў — з доказамі злачынства, з гэтым арбалетам. У яго яшчэ быў заплечнік, у якім знаходзіліся прыстасаванні для палявання. Падлетку яшчэ няма 14 гадоў, ён жыве ў Віцебску — у Білева. Атрымліваецца, спецыяльна ехаў дзеля сваёй «дзікай забавы» да нас у пасёлак.

Вяскоўцы выклікалі міліцыю і МНС.

— Падлетка, якога я злавіў, затрымалі. Яго таварышам, якому ўдалося збегчы, міліцыя сказала, што таксама зоймецца. А ратавальнікі дасталі з зараснікаў на возеры параненага лебедзя і павезлі ў заапарк. Там, наколькі я ведаю, ужо рыхтаваліся яму дапамагчы, хацелі рабіць аперацыю, але па дарозе птушка памерла.

Алег кажа, што жыхары Вольгава вельмі шкадуюць загінулую птушку.

— Жанчыны і дзеці плакалі. Як паднялася рука ў гэтых падлеткаў страляць у такую прыгожую птушку? З якіх меркаванняў зыходзілі бацькі, якія купілі дзіцяці дарагую прыладу палявання? Сёння яны патрэніраваліся на птушцы. А што зробяць заўтра? — абураецца мужчына.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць