Таццяна была затрыманая 6 красавіка, у яе дома і на лецішчы адбыліся ператрусы.Таксама былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы «Машына дыхае, а я — не», прысвечанай барацьбе з каранавірусам.

Праваабаронцы лічаць пераслед Таццяны Гацуры-Яворскай палітычна матываваным і скіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці па абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць Гацуру-Яворскую і спыніць яе крымінальны пераслед. Таксама яны патрабуюць спыніць пераслед і ціск на ўсіх праваабаронцаў Беларусі і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Акрамя таго, падпісанты заявы патрабуюць ад уладаў «выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?