Колькасць злачынстваў за першыя пяць месяцаў году скарацілася, але пры гэтым раскрывальнасць спраў складае 57%.

За першыя пяць месяцаў году зарэгістравана 59,4 тыс. злачынстваў, заявіў генпракурор Рыгор Васілевіч у часе онлайн‑канферэнцыі БЕЛТА.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году агульная іх колькасць скарацілася на 11,9%. У тым ліку колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў скарацілася на 14,8%, у тым ліку забойстваў — на 30,6%, цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 14%, разбойных нападаў — на 28,9%, рабункаў — на 22,1%, хуліганстваў — на 35,6%, крадзяжоў — на 13,3%. Пры гэтым раскрывальнасць спраў складае 57%. Цяжэй за ўсё з крадзяжамі — толькі кожны трэці выпадак раскрываецца. На 1,8% павялічылася колькасць карупцыйных злачынстваў — 1594 выпадкаў сёлета супраць 1566 злачынстваў за апалагічны перыяд летась. У гэтай сферы пальму першынства трымае гандаль — 268 (258) злачынствы, менш за ўсё на транспарце — 71 (30) выпадкаў. Адной з самых гучных карупцыйных справаў гэтага году можа стаць працэс па справе былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу, паводле некаторых артыкулаў Снегіру пагражае пазбаўленне волі ад 8 да 15 гадоў. Разам з ім па справе праходзіць былы кіраўнік ААТ «Забудова» Міхаіл Кудзелка, якога вінавацяць у дачы хабару Снегіру. У адносінах да Кудзелкі следства таксама скончанае.

Генпракурор аказаў таксама на шэраг пытанняў, што жыва цікавяць людзей.

Рэканструкцыя Мінску

«Тут, на маю думку, найперш павінен здзяйсняцца нагляд архітэктурны, аўтарскі. Безумоўна, у такіх выпадках вельмі важны закон аб архітэктурнай дзейнасці. Важныя вельмі многія фактары: тое, як будзе ісці рэканструкцыя, як паўплываюць рэканструяваныя архітэктурныя канструкцыі на наваколле, напрыклад, ландшафт. Пракуратура выступае ў першую чаргу за тое, каб выканкамы працавалі па забеспячэнні законнасці ва ўсіх накірунках. Адно з маіх заўсёдных патрабаванняў — каб пракуроры патрабавалі ад выканкамаў належнага выканання дзеючага заканадаўства».

Пра дактыласкапію

«У цэлым я лічу, што праходжанне дактыласкапіі з’яўляецца нашым грамадзянскім абавязкам».

Пра распіццё піва ў грамадскіх месцах

«Я б прапанаваў пачаць фармаваць добры ў сэнсе гэтага слова культ, каб маладыя людзі маглі дзесьці прысесці, выпіць куфаль і каб не было гэтай цягі блукаць вуліцах з пляшкай. Добры прыклад маглі б прадэманстраваць папулярныя сярод моладзі прадстаўнікі беларускага шоу‑бізнесу, якія сваімі справамі і словамі выхоўвалі культуру паводзінаў».

Забаўляльныя ўстановы ў жылых дамах

«Найперш уладальніку рэстарана трэба ўвайсці ў становішча таго чалавека, які прыйшоў стомлены з працы і жадае адпачыць. (…) Пры адкрыцці такога кшталту ўстановаў неабходна адразу ўлічваць усе аспекты, а будзем намагацца рабіць усё магчымае ў інтарэсах грамадзянаў».

Каменданцкая гадзіна для падлеткаў

«Мы прапаноўвалі ўсталяваць адказнасць не з непаўналетніх і іх бацькоў, а ўладальнікаў рознага кшталту ўстановаў, якія павінны забяспечваць парадак. У прыватнасці, гаворка ішла пра гандлёвыя кропкі, якія прадаюць спіртное, начныя дыскатэкі і клубы. Іх уласнікі павінны несці адміністрацыйную адказнасць за тое, што, што ў гэтых установах у начны час знаходзяцца непаўналетнія.(…) Лічу, што час знаходжання непаўналетніх у адсутнасць бацькоў у такіх установах можна абмежаваць з 23.00 да 6.00. Напрыклад, у месцах, дзе рэалізуюцца алкагольныя напоі, піва, дзе праходзяць эратычныя шоу, а таксама ў букмейкерскіх канторах, залах гульнявых аўтаматаў, там, дзе прысутнічае пагроза фізічнаму, духоўнаму і маральнаму развіццю непаўналетняга.

СП, паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0